Навучэнцы 8 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Каб сямейны карабель не сеў на мель”. Хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі мадэль шчаслівай сям’і, размяркоўвалі сямейны бюджэт, прапаноўвалі свае варыянты шчаслівай сям’і. Варта адзначыць, што навучэнцы 8 класа выступілі ініцыятарамі правядзення выставы творчых работ, выканананых сумесна з бацькамі. Свае работы прадставілі ўсе жадаючыя. А першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы пачатковых класаў, якія з захапленнем разглядалі вырабы і выказвалі сваё захапленне.