Прайшла лінейка, прысвечаная заканчэнню трэцяй чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Урачыстасць моманту падкрэсліў вынас сцяга Рэспублікі Беларусь і выкананне гімна.
Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Святланай Сяргееўнай Балюк былі падведзены вынікі вучэбнай дзейнасці, адзначаны індывідуальныя змены ў паспяховасці асобных вучняў, вызначаны задачы на апошнюю, чацвёртую чвэрць.
Адзін з хвалюючых момантаў лінейкі – зварот дырэктара школы да прысутных. З вуснаў Ларысы Іванаўны Паплаўскай гучалі словы падзякі за выдатную і добрую вучобу, спартыўныя і творчыя дасягненні.
З планам работы на вясеннія канікулы прысутных азнаёміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Іосіфаўна Астапчык. Яна нагадала, што адпачынак на канікулах павінен праходзіць “у рамках прававога поля”, а выкананне правіл бяспекі жыццядзейнасці – галоўная ўмова адпачынку.