28 лютага з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў у пытаннях арганізацыі, кіравання і суправаджэння вучэбнай дзейнасці праведзены семінар-практыкум “Рэалізацыя сучасных падыходаў да арганізацыі вучэбнай дзейнасці як фактар павышэння якасці адукацыі”.
Адкрыла семінар-практыкум і акрэсліла актуальныя пытанні і сучасныя патрабаванні да адукацыйнага працэсу намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С.С.Балюк.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.В.Бялава пазнаёміла прысутных з вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу на аснове педагагічна абгрунтаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання.
М.Ч.Галась, настаўнік матэматыкі, прэзентавала абагулены вопыт работы па тэме “Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках матэматыкі праз выкарыстанне заданняў патрыятычнага зместу”.
У рамках майстар-класа Т.Г.Шалкевіч педагогі мелі магчымасць пазнаёміцца з практыкай прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ў пачатковай школе.
Рэфлексійны этап семінара-практыкума паказаў, што большая частка педагогаў ведае і ўкараняе ў практыку як сучасныя, так і традыцыйныя методыкі і тэхналогіі навучання.