Як не памыліцца з выбарам прафесіі? Хто можа дапамагчы ў гэтай няпростай справе? На гэтыя і іншыя складаныя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі творчай лабараторыі, якая была арганізавана ў суботні дзень для вучняў 6-8 класаў.
Прыкладам паспяховай самарэалізацыі для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў шлях у прафесію нашага знакамітага выпускніка, Агейца Уладзіміра Юльянавіча.
Школьнікі даведаліся, што Уладзімір Юльянавіч з’яўляецца доктарам сельскагаспадарчых навук, прафесарам, членам Міжнароднай акадэміі экалогіі, бяспекі чалавека і прыроды, аўтарам шматлікіх навуковых публікацый.
Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі таксама аб розных прафесіях, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю.