Сёння для навучэнцаў 2-6 класаў прайшло традыцыйнае Свята навукі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе даследчыкамі, вучонымі і нават чараўнікамі. Навучэнцы 5-6 класаў падчас правядзення інтэрактыўнага практыкуму не толькі праверылі свае веды па розных галінах навукі, але даведаліся шмат цікавага пра магчымасці чалавечай памяці і паспрабавалі выканаць розныя заданні, накіраваня на развіццё крэатыўнага мыслення. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Несцерык Данііл, Бабаш Марына і Глякоўскі Кірыл.