У рамках Тыдня матэматыкі для навучэнцаў 2-4 класаў быў праведзены матэматычны КВЗ. Мерапрыемства садзейнічала развіццю лагічнага мыслення, кемлівасці, увагі навучэнцаў, спрыяла выхаванню цікавасці да вывучэння матэматыкі праз рашэнне цікавых нестандартных заданняў. З невялікім адрывам перамагла каманда “Сонейка” у складзе Агейца І., Андрушка В, Хлусевіч В, Ланкоўскага В., Угляніцы А., Шыманіцы М.