Прафесійнае майстэрства педагогаў – ключавы фактар і ўмова для павышэння якасці адукацыі. А трансляцыя эфектыўнага вопыту – неад’емная частка метадычнай работы, якая дазваляе развіваць творчы патэнцыял і ініцыятыву, матываваць педагогаў да актыўнай дзейнасці па абнаўленні зместу адукацыі, укаранення ў адукацыйны працэс новых тэхналогій, метадаў і прыёмаў. Менавіта з гэтай мэтай ва ўстанове прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства “Вяршыні творчасці настаўніка”. У рамках Тыдня свой вопыт прадставілі як вопытныя педагогі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі (Бялава М.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Крыцкая В.А., настаўнік пачатковых класаў, Кухарчык Т.А., настаўнік гісторыі, Пачэбут М.І., настаўнік геаграфіі і грамадазнаўства), так і малады педагог Рамашэўская Н.А., настаўнік хіміі і біялогіі.
На адкрытых уроках педагогі прадэманстравалі нестандартныя падыходы і арыгінальныя методыкі выкладання прадметаў.