8 кастрычніка члены валанцёрскага атрада прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Ад сэрца да сэрца”. Імі была аказана пасільная дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу. У выніку ўзаемаадносін з жыхарамі ў вучняў выхоўваюцца такія якасці, як абавязак, адказнасць, турбота, годнасць, спачуванне і міласэрнасць.