20 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы навучэнцы 2- 9 класаў прынялі ўдзел у флаер-фэсце "Мой родны кут, як ты мне мілы...". Хлопчыкі і дзяўчынкі адлюстравалі на сваіх флаерах самыя прыгожыя і маляўнічыя куточкі нашай Радзімы. А падчас рэкламнага калейдаскопа "Беларуская нацыянальная кухня. Мінулае і сучаснасць" навучэнцы 7 і 9 класаў не толькі пазнаёміліся з побытам беларусаў, традыцыйнымі і сучаснымі беларускімі стравамі, але нават паспрабавалі скласці меню са страў нацыянальнай кухні для наведвальнікаў сучаснага рэстарана.