У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” 19 верасня прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Навучэнцам пачатковых класаў была прапанавана гульня “Знайдзі слоўца”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі словы на рускай мове і знаходзілі сярод вялікай колькасці слоў іх адпаведнікі на беларускай мове. Пераможцамі сталі Андрушка Валерыя і Янушка Сафія. Навучэнцы 5-8 класаў чыталі радкі з вершаў беларускіх аўтараў, прысвечаныя роднай мове. А адзінаццацікласнікі паспрабавалі перакласці цікавыя рускамоўныя выразы на беларускую мову. Найлепш гэта атрымалася ў Ботвіч Дзіяны, Сабіравай Васіліны і Бараноўскай Ганны.