Таварыская сустрэча "Мяч над сеткай" у суботні дзень сабрала аматараў валейболу сярод навучэнцаў 10-11 класаў. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымалі адзінаццацікласнікі.
10 сентября среди учащихся 6-8 классов прошла дружеская встреча по баскетболу. Участники получили не только незаменимый соревновательный опыт, но и заряд хорошего настроения от любимой игры, общения со сверстниками.
У шосты школьны дзень навучэнцы 10 – 11 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Далучайцеся да здаровага ладу жыцця!” Старшакласнікі ўручылі буклеты і лістоўкі па прафілактыцы здаровага ладу жыцця жыхарам г.п.Поразава з мэтай прыцягнення ўвагі да важнай ролі здароўя ў жыцці кожнага чалавека.
З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, удасканалення фізічных уменняў і навыкаў, згуртавання калектыву, вучні 9 класа прынялі ўдзел у спартыўнай гульнявой праграме "Хочаш быць здаровым-будзь ім" . Рабяты паспаборнічалі ў наступных конкурсах-гульнях: "Арэлі", "Бег з мячом", "Самы спрытны", "Хто болей", "Барацьба за палку" і інш. Самымі актыўнымі і спартыўнымі сталі Васілеўская В., Анісеня Дз., Кавальчук У. Удзельнікаў мерапрыемства перапаўнялі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
Праявіць свае веды і творчыя здольнасці навучэнцы пачатковых класаў змаглі падчас правядзення ў шосты школьны дзень конкурса малюнкаў “У прыроду па здароўе”. Рабяты яшчэ раз нагадалі, што заняткі фізкультурай, прагулкі на свежым паветры, выкананне правіл асабістай гігіены, ужыванне ў ежу садавіны і агародніны – асноўныя складнікі здароўя. Пераможцамі ў конкурсе сталі Янушка С., Катаркевіч С., Ларчанка А.
У шосты школьны дзень мерапрыемствы для навучэнцаў 2 – 5 класаў былі накіраваны на фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, развіццё хуткасці, спрытнасці, вынослівасці.
Падчас удзелу ў рухомых гульнях “Вясёлы мяч” дзеці пагулялі ў “Два капітаны”, “Паляўнічыя і качкі”, “Ядомае – неядомае” і інш. Удзельнікі гульняў зразумелі, што для таго, каб стаць пераможцам гульні, трэба быць хуткім, спрытным, умець хутка арыентавацца ў пэўных абставінах. Пераможцамі гульняў сталі Катаркевіч С., Хлусевіч В., Барынаў М.