Трэцяга жніўня аматары адпачынку на свежым паветры прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Міннае поле'. Удзельнікі змаглі пабыць у ролі "сапёра", а таксама дапамагчы сябрам прайсці праз " міннае поле ", слухаючы каманды таварыша. Без шрафных балаў удалося пераадолець усе перашкоды Бабашу Дзмітрыю, а найбольш удала правесці "сапёра" (у яго ў гэты час завязаныя вочы) удалося Бабаш Марыне і Пакачайло Кацярыне. А паказаць свой спрыт у пераадоленні перашкод удалося ўсім удзельнікам гульні.