Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 21.02.2022
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

За святочным сталом

Автор: levon.nat от 21-02-2022, 17:18
За святочным сталомБеларуская нацыянальная кухня – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яна складалася на працягу шматлікіх вякоў і мае сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць, зберагчы і данесці да будучага пакалення. Пра гэта сёння гаварылі вучні 8 і 11 класа, сабраўшыся за святочным беларускім сталом. Рабяты даведаліся пра нацыянальныя стравы, падзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання, чыталі творы беларускіх аўтараў, у якіх упамінаюцца традыцыйныя стравы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі цудоўныя беларускія песні і адчуваўся пах варанай бульбы. Цікава! Цудоўна!Незвычайна!

Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!

Автор: levon.nat от 21-02-2022, 17:16
Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!
Рускай мове дай разгрузку -
размаўляй па-беларуску!

Такімі словамі сёння пачынаўся школьны дзень. Рабят, настаўнікаў і ўсіх работнікаў школы сустракалі цёплай усмешкай, віншавалі з Міжнародным днем роднай мовы і запрашалі далучыцца да акцыі “Любімае слова на роднай мове”. Самымі сакавітымі сталі словы: дзяцінства, жыццё, каханне, Радзіма, натхненне, Беларусь…

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове

Автор: levon.nat от 21-02-2022, 17:14
Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мовеУсіх, хто цікавіцца спеўным, мілагучным, жывым і непаўторным родным словам, запрашаем прыняць удзел у дыстанцыйнай алімпіядзе. Заданні алімпіяды будуць у доступе да 25 лютага (да 13.00).
Чакаем вашых адказаў!!!



Заданне 1

Заданне 2

Пішам разам па-беларуску

Автор: levon.nat от 21-02-2022, 17:11
Пішам разам па-беларускуУ Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, кожны жыхар планеты мае магчымасць выказаць пашану роднаму слову, зберагчы якое і перадаць наступным пакаленням – вялікая місія сучаснага. Настаўнікі, бацькі і работнікі школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Для напісання быў прапанаваны тэкст “Музей паэта”, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!