Загрузка. Пожалуйста, подождите...
Сустрэча з выпускнікамі – гэта заўсёды хвалюючы момант як для настаўнікаў, так для сённяшніх навучэнцаў. Такая сустрэча адбылася для юнакоў і дзяўчат 7-9 класаў у суботні дзень з дапамогай віртуальнага падарожжа ў 2012 год. Менавіта тады сёлетнія 10-гадовыя юбіляры скончылі Поразаўскую сярэднюю школу і адправіліся ў самастойнае жыццё. Сярод іх цяпер педагогі і работнікі чыгункі, медыкі і бухгалтары, тэхнолагі і будаўнікі…
Добрыя і сардэчныя, шчырыя і непасрэдныя, яны і сёння з’яўляюцца гонарам сваіх бацькоў і, безумоўна, педагогаў.