Навучэнцы паглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Мы проста іншыя”, паразважалі над тым, што такое дабро і зло. А ў конкурсных спаборніцтвах хлапчукі і дзяўчынкі паспрабавалі адчуць тое ж, што адчуваюць дзеці, якія не заўсёды нават могуць сябе абслужыць. Ім цяжка самім апрануцца, прымаць ежу, гуляць. На шчасце для нашых дзяцей гэта была ўсяго толькі гульня.
Напрыканцы вучні вырашылі падарыць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі навагодні сувенір.