Загрузка. Пожалуйста, подождите...
У суботні дзень прайшоў працоўны дэсант “Зробім планету чысцей”. А пачалі яго з уборкі парка. З добрым настроем і працоўным задорам Бабаш Марына, Бабаш Дзмітрый , Анісеня Максім, Барынаў Міхаіл і Станіслаўчык Паліна сабралі ў парку смецце і галінкі дрэў. Зараз тут чысціня і парадак. Мясцовыя жыхары атрымаюць задавальненне ад наведвання нашага парка.
У школьнай бібліятэцы ў суботні дзень прайшла выстава-абзор «Зарэцкага чытайце — жыццё пазнавайце», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка Міхася Зарэцкага.
Каля тэматычнай кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту» бібліятэкар праводзіла гутарку з чытачамі не толькі аб творах аўтара, але і расказвала аб жыцці і творчым шляху М. Зарэцкага, пазнаёміла з фотоздымкамі з сямейнага архіва пісьменніка. Жадаючым прапанавалася паглядзець у чытальнай зале відэафільм «Кветка пажоўклая».
Аматары чытання таксама прынялі ўдзел у гучных чытаннях аўтабіяграфічных расказаў і іншых твораў з кнігі пісьменніка. Старшакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Чытаем М. Зарэцкага».
Чытачы актыўна прымалі ўдзел у разгадванні літаратурнай шыфроўкі «Знайдзі твор пісьменніка», калі на малюнках з назваў розных твораў трэба было вылічыць назву твора менавіта Міхася Зарэцкага.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць узяць з сабой кнігі М. Зарэцкага з кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту».