Навучэнцы нашай школы павіншавалі матуляў з Днём маці незвычайным спосабам: да паштовых скрыняў прымацавалі букеты жывых кветак з найлепшымі пажаданнямі. Уяўляеце? Ідуць матулі за карэспандэнцыяй, а там – сюрпрыз! Для тых, хто хоча зрабіць добрую справу, дыстанцыраванне не перашкода!