Загрузка. Пожалуйста, подождите...
У суботні дзень, 25 верасня, навучэнцы пачатковых класаў атрымалі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці падчас удзелу ў конкурсе малюнкаў “Мае правы і абавязкі”. У сваіх малюнках дзецям удалося адлюстраваць усе асноўныя правы: права на жыццё, на сям’ю, на вучобу, абарону, адпачынак і г. д. Пераможцамі конкурса сталі Агеец І., Гойлік П., Янушка К., Карніловіч Г.
Ці важна ведаць свае правы? А выконваць абавязкі?.. Важна! У гэтым пераканаліся ўдзельнікі інтэрактыўнай гульні “У краіне права”, якая сабрала юных аматараў-прававедаў. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны, рашалі сітуацыйныя задачы, дапамагалі казачным героям знайсці выйсце са складаных жыццёвых сітуацый. Наведаўшы Дзіцячы прававы сайт, хлопчыкі і дзяўчынкі пераканаліся, што ведаць свае правы і выконваць абавязкі павінен кожны грамадзянін краіны.
25 верасня ў бібліятэцы прайшла пазнавальная гульня “Правы казачных герояў”, якая спрыяла фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб “Правах дзіцяці”, пазнаёміла ў адпаведнай іх узросту форме з асноўнымі правамі на прыкладзе казак, спрыяла развіццю інтэлектуальных і асобасных якасцяў дзяцей, развівала павагу да годнасці і асабістых правоў іншага чалавека.