Пасля дугога ўрока навучэнцы былі запрошаны на прэзентацыю “Кветкавы этыкет”, дзе яны мелі магчымасць пазнаёміцца з правіламі дарэння кветак і афармленнем букетаў.
Чарговым мерапрыемствам сёняшняга дня была экскурсія ў школьны “Музей млын часу” з мэтай знаёмства з ганчарнымі вырабамі поразаўскіх майстроў. Акрамя гэтага, у навучэнцаў была цудоўная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю І. І. Шопіка, выдатнага майстра-ганчара, вырабы якога славіліся па ўсёй краіне і за яе межамі.