Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны гістарычны экскурс “Беларусь квітнее, пакуль народ яе адзіны”, які прайшоў у 8 класе. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, упэўніліся ў яго агульнанацыянальнай значнасці і кансалідуючай ролі ў гісторыі дзяржавы і сучаснага жыцця беларускага грамадства. “Нам ёсць чым ганарыцца! “ – такую назву меў інфармацыйны блок, падрыхтаваны рабятамі, дзе яны прадставілі лепшыя дасягненні нашай краіны ў сферы эканомікі, медыцыны, спорту і адукацыі. Рабяты зразумелі, што тэма дадзенага мерапрыемства актуальная для ўсіх нас, бо згуртаванасць, салідарнасць, паразуменне, багатая культура, гісторыя, традыцыі, агульны дух павагі і роўнасці – тыя якасці, якія заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.