Загрузка. Пожалуйста, подождите...
12 верасня прайшоў час спартыўных рэкордаў “Хутчэй, вышэй, мацней!” Навучэнцы выконвалі розныя фізічныя практыкаванні: падыманне гіры, падцягванне на перакладзіне (хл), падыманне тулава са становішча лежачы за 1 мінуту, бег 30 метраў на хуткасць (дз). Лепшыя вынікі паказалі наступныя аматары спорту: Гойлік Арцём (падыманне гіры 16 кг), Раманчук Дзмітрый (падцягванне на перакладзіне), Барынава Вераніка (падыманне тулава са становішча лежачы), Ціток Артур, Бараноўская Ганна (бег 30 м). Свае ўзнагароды пераможцы атрымаюць 13 верасня на агульнашкольнай лінейцы.