10 верасня ў рамках тыдня здароўя і спорту вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў спаборніцтвах “300 талентаў для Каралевы”
10 верасня адбылася сустрэча з былым настаўнікам фізічнай культуры Поразаўскай сярэдняй школы Станіславам Антонавічам Шалкевічам. Стаж педагагічнай дзейнасці настаўніка склаў больш за 40 гадоў. Адметна тое, што Станіслаў Антонавіч з’яўляецца першым трэнерам алімпійскай чэмпіёнкі, нашай зямлячкі, Яніны Карольчык.
Навучэнцы не толькі слухалі выступленне госця, але і задавалі шмат пытанняў. Яны даведаліся, што Станіслаў Антонавіч сам быў неаднаразовым удзельнікам і пераможцам спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, спартыўнай гімнастыцы. Любоў да спорту ён прывіваў і сваім вучням, якія не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў рознага ўзроўню.