Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў дзяцінстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, мацнее на працягу ўсяго жыцця. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. А ганарыцца беларусам ёсць чым. Якая яна, Беларусь 21 стагоддзя? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць хлопчыкі і дзяўчынкі 5-7 класаў падчас чарговай сустрэчы ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, тэма якой “Я І ПЛАНЕТА”.