19 мая - знакаміты дзень. Навучэнцы школы мелі магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа “У краіне Піянерыі”. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню іх ведаў аб гісторыі і традыцыях піянерскай арганізацыі, развіццю творчасці, выхаванню патрыятычных пачуццяў. Таксама захапляльнай стала квэст-гульня “Піянерскі скарб”. Каб выканаць чарговае заданне, неабходна было знайсці зашыфраванае месца. Навучэнцы праявілі актыўнасць, творчасць, вынаходлівасць, пры складанні кароткіх вершаў, дэманстрацыі рэкламы піянерскага гальштука, а таксама гаварылі адзін аднаму добрыя шчырыя словы і дзяліліся сваімі ўражаннямі.