Загрузка. Пожалуйста, подождите...
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца! Сёння аматары роднага слова сустрэліся з творчасцю беларускіх паэтаў. Вершы розных аўтараў, ўдзельнікі – ад малодшых школьнікаў да 11 класа. Іх усіх аб’яднала любоў да беларускай паэзіі, якая сёння гучала не толькі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, але і ў бібліятэцы, школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Млын часу”.
Конкурс працягнецца ў анлайн-фармаце. Паслухаць выступленні пераможцаў можна будзе ўсім жадаючым.
Сачыце за навінамі і далучайцеся!