Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 15.02.2021
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Любімыя словы роднай мовы

Автор: levon.nat от 15-02-2021, 22:56
Любімыя словы роднай мовыУ кожнага чалавека з дзяцінства застаюцца ў памяці на ўсё жыццё любімыя словы. І гучаць яны, безумоўна, на роднай мове! Сёння навучэнцы і работнікі нашай школы прыгадалі свае любімыя беларускія словы. Сярод іх наступныя: шчасце, мір, каханне, радзіма, добры дзень, дзякуй і многія іншыя. Некаторыя ўдзельнікі згадалі нават назвы страў беларускай кухні. І бясспрэчным лідарам тут з’яўляюцца дранікі (або таркаванцы) і бабка. А яшчэ сёння паўсюль чулася беларуская гаворка, бо дэвізам сённяшняга дня сталі словы ”Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”
Тыдзень беларускай мовы распачаўся! Будзем чакаць новых сустрэч з родным словам.

Афганістан адгукаецца болем

Автор: levon.nat от 15-02-2021, 22:49
Афганістан адгукаецца болемУрок мужнасці “Афганістан адгукаецца болем” прайшоў 15 лютага ў шостым класе Поразаўскай сярэдняй школы. Ён быў прысвечаны 32-гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, прысвечаныя героям Афганскай вайны, расказвалі пра мужнасць і гераізм звычайных салдатаў і афіцэраў.

Затым навучэнцы наведалі школьны гісторыка - краязнаўчы музей “Млын часу”, у якім ёсць эспазіцыя, прысвечаная тэме вайны ў Афганістане. Школьныя экскурсаводы Мілана Глякоўская і Ганна Бараноўская пазнаёмілі шасцікласнікаў з тымі рэчамі, якія вяртаюць сучаснікаў у тыя, цяпер ужо далёкія, апаленыя вайной гады. Сярод экспанатаў – салдацкая форма, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых страшных падзей і, безумоўна, фотаздымкі юнакоў, якія так і засталіся вечна маладымі…
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!