14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Гэта добрая нагода для таго, каб чарговы раз падзякаваць мамам за іх клопат, пяшчоту, увагу і апеку. 10.10.2020 навучэнцы школы прынялі ўдзел у вырабе паштоўкі “Матуля! Табе я прысвячаю”. З любоўю да сваіх блізкіх рабяты зрабілі віншавальныя паштоўкі да Дня маці. Як прыемна будзе матулям атрымаць у падарунак самаробную паштоўку!