У суботні сонечны дзень навучэнцы 2-6 класаў сабраліся ў школьным двары, каб адправіцца на прагулку ў прыроду. На свежым паветры рабяты арганізавалі рухомыя гульні, складалі асеннія букеты, а некаторым нават пашчасціла адшукаць сапраўдныя грыбы. Найбольшую актыўнасць у час прагулкі праявілі Барынава В., Андрушка В., Глякоўскі І.