Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у выкананні сілавых практыкаванняў: падняцці гіры, згінанні-разгінанні рук ва ўпоры на брусах, падцягванні на перакладзіне (юнакі). Дзяўчаты паспаборнічалі ў згіганні-разгінанні рук ва ўпоры лежачы, падыманні тулава са становішча лежачы на спіне (за 1 мін.), у бегу на 60 метраў. Кожны ўдзельнік ўстанавіў для сябе асабісты рэкорд.
11 верасня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Трыста талентаў для каралевы” сярод навучэнцаў 2-4 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў наступных відах: скачкі праз скакалку, кіданне набіўнога мяча на далёкасць (1 кг.), чаўночны бег, бег 30 метраў з бар’ерамі. Лепшыя вынікі паказалі наступныя навучэнцы: Бабаш М., Ляпешка А., Глякоўскі К., Рыгоцкі М.