Загрузка. Пожалуйста, подождите...
15 ліпеня ў бібліятэцы прайшла гульня “Ведай і выконвай правілы дарожнага руху”. Перш за ўсё, удзельнікі гульні праслухалі паведамленне аб адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні на дарогах, а потым ужо былі разыграны розныя дарожныя сітуацыі, дзякуючы якім больш трывала і асэнсавана дзеці асвоілі правілы паводзін на вуліцы. Дзяўчынкі зразумелі, што заўсёды патрэбна быць пільным і ўважлівым на вуліцы.