Экскурсія завяршылася вясёлым пікнічком “Турыстычны дзянёк”. Пасля апетытнага перакусу прайшла гульня “Патрэбны рукзачок” і была развучана турыстычная песня “Эх, бульбачка”. Сваю кемлівасць, крэатыўнасць выхаванцы паказалі ў інтэлектуальнай гульні “У коле сяброў”. Самымі цікавымі, на думку дзяцей, былі гульні “Рэха”, “Вазьмі прыз”. Увесь дзень у выхаванцаў быў бадзёры, вясёлы настрой. Так трымаць!