Чытаем беларускую паэзію
Члены аматарскага аб’яднання “Спадчына” арганізавалі і правялі конкурс аратарскага майстэрства “Чытаем беларускую паэзію” сярод выхаванцаў лагера “Сонейка”. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве. А перамогу атрымалі Ляпешка Аліна, Несцерык Данііл, Бабаш Марына. Гэтыя навучэнцы выразна і пранікнёна прачыталі не адзін, а нават некалькі вершаваных твораў.