Інтэрактыўная гульня пад назвай “Крок да эканомнага расходавання сродкаў” адбылася ў суботу для навучэнцаў 5-7 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай гульні акцэнтавалі ўвагу на пытаннях эканоміі вады, электраэнергіі, беражлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. А яшчэ выказалі жаданне прыняць удзел у экалагічнай акцыі “Час Зямлі”.