21 марта в рамках областной акции «Молодежь! Кликни ЗОЖ!» в библиотеке для учащихся школы был организован просмотр тематических видеофильмов, их фрагментов, видеороликов по профилактике зависимостей, популяризации здорового образа жизни в молодежной среде с последующим обсуждением. Каждый из участников мероприятия для себя сделал вывод, что «ЗОЖ – это здорово!»
Фотавыстава “Мая сям’я за ЗЛЖ” была арганізавана з навучэнцамі 3 класа. Дзеці ўспаміналі і з захапленнем расказвалі пра сямейныя паходы, пазнавальныя паездкі, традыцыйнае правядзенне вольнага часу.
21 сакавіка з вучнямі 2-7 класаў прайшла гульня-конкурс “Усё аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Мэта гульні- пазнаёміць дзяцей з інфекцыйнымі захворваннямі, іх лячэннем і прафілактыкай. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды “Вітамінка” і “Здаравячок”. Дзеці спаборнічалі ў гульнях “Хто больш”, “Адгадай, хто я ?”, ”Чароўны мяч”, “Маё пажаданне”, склалі памяткі па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў. Пераможцамі гульні стала каманда “Вітамінка” ў складзе Глякоўскага Кірыла, Верабей Вікторыі і Дмухоўскай Яны. Галоўны вывад, які зрабілі дзеці пасля сённяшняга мерапрыемства –неабходна ўважліва адносіцца да свайго здароўя і падтрымліваць свой імунітэт.
Навучэнцы 2 класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Формула здароўя”. Мэта гульні-фарміраванне здаровага ладу жыцця. Дзеці пазнаёміліся з фактарамі, якія станоўча ўплываюць на наша здароўе: актыўным вобразам жыцця, загартоўваннем, добрым настроем, спортам, правільным харчаваннем. Яны вызначылі, што ў дадзенай формуле здароўя няма месца шкодным звычкам .