Загрузка. Пожалуйста, подождите...
16 сакавіка ў 6 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Навучэнцы даведаліся, як узнікла Канстытуцыя, адкуль яна бярэ пачатак, што такое Парламент і з якіх палат ён складаецца, пазнаёміліся з такімі паняццямі як “дэмакратыя”, “выбарчая сістэма”, “рэферэндум”, “заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады”. Рабяты яшчэ раз успомнілі пра правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, зразумелі, што агульнанацыянальная ідэя Канстытуцыі – зрабіць наш агульны дом – нашу Беларусь – свабоднай, дэмакратычнай, квітнеючай краінай.