Такімі словамі сёння пачынаўся школьны дзень. Рабят, настаўнікаў і ўсіх работнікаў школы сустракалі цёплай усмешкай і запрашалі прыняць удзел у акцыі “Гавары па-беларуску”. Цікавыя словы, словазлучэнні, выразы з рускай мовы трэба было перакласці на беларускую і запісаць на чароўнай “Стужцы слоў”. Самымі сакавітымі сталі словы: бульба, жыццё, каханне, Радзіма, натхненне…
Вучні 11 класа сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Вечная мелодыя кахання”. Яны прайшліся жыццёвымі сцежкамі беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, пазнаёміліся з яе паэтычнай спадчынай, пачыталі вершы, праслухалі песні. Рабяты прыйшлі да высновы, што чытаць яе вершы патрэбна, каб не ачарствець, не азлобіцца, каб спазнаць глыбінныя тайны невычэрпнай чалавечай душы. Надоўга застануцца ў іх памяці словы “Пачынаецца ўсё з любві…”.