Пад такім дэвізам прайшоў сённяшні дзень у рамках Тыдня беларускай мовы. Падчас інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы” навучэнцы 3 і 4 класаў здзейснілі падарожжа ў краіну Мовазнавія. Дзве каманды - “Вясёлка” і “Усмешка”, пераходзячы са станцыі на станцыю, выконвалі розныя заданні: складалі прыказкі, прагаворвалі скарагаворкі, разгадвалі загадкі, падбіралі рыфмы да слоў і выпраўлялі памылкі ў сачыненнях сяброў. У выніку гульні каманда “Усмешка” (Шкулепа І., Турок К., Рыгоцкі М.) атрымала перамогу. Каманда “Вясёлка” ўзнагароджана граматай за актыўны ўдзел.
Навучэнцы 9 класа праверылі свае веды па беларускай мове, літаратуры, этнаграфіі, міфалогіі і фальклоры падчас інтэлектуальнай гульні-віктарыны “БелаВеды”. Абсалютным пераможцам стаў Станіслаўчык Арцём.
На працягу дня рабяты 7 класа актыўна стваралі флаеры, а ў час перапынкаў на калідорах і ў класах гучалі радкі з твораў беларускіх аўтараў. Акцыя “Чытаем па-беларуску” яшчэ раз нагадала ўсім, якая прыгожая і мілагучная наша родная мова.