Загрузка. Пожалуйста, подождите...
14 лютага для навучэнцаў 4 класа прайшоў урок мужнасці “Аўганістан – наша памяць і боль”. Школьнікі праглядзелі відэафільм “Аўганістан” і наведалі школьны музей, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра падзеі Аўганскай вайны, пазнаёміліся з яе ўдзельнікамі, жыхарамі нашага пасялковага савета. Найбольш уражанняў дзеці атрымалі ад аповеду кіраўніка музея Кухарчык Таццяны Аляксандраўны пра салдацкія будні і гераічныя ўчынкі нашых землякоў, якія пабывалі на той страшнай вайне.