7 лютага ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, якія вельмі любілі спяваць песні, гуляць, вучыцца, жыць дружна. Але за такое жыццё ім давялося заплаціць занадта дарагую цану.
Вядучыя расказалі прысутным калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Былі падрыхтаваны кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея, Лёню Голікава, Зіну Партнову, Валю Коціка, Віцю Карабкова і іншых. Памяць іх ушанавалі мінутай маўчання.