Загрузка. Пожалуйста, подождите...
У суботні дзень хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі цікавае падарожжа “Па промнях акцябрацкай зорачкі”. Удзельнікам падарожжа трэба было адкрыць чароўныя замочкі і прайсці выпрабаванні, якія чакалі на станцыях, а іх было нямала — пяць: “Патрыятычная”, “Працоўная”, “Танцавальная”, “Казачная” і канчатковая станцыя “Экалагічная”. Пасля таго, як замочак быў адкрыты, дзеці называлі правілы акцябрат. А іх столькі, колькі станцый у падарожжы. Але перш, чым адправіцца ў падарожжа, рабяты паслухалі “Легенду пра акцябронка” . Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь.
Дзеці добра ведаюць, якую важную ролю выконвае электраэнэргія ў жыцці чалавека: дае нам святло, цяпло, прыводзіць у рух розныя механізмы, робіць працу чалавека значна лягчэйшай. Але яна можа несці і бяду тым, хто не ведае або парушае правілы электрабяспекі.
Вучні 2-7 класаў вялі гутарку аб тым, як пазбегнуць бяды, якое ўздзеянне аказвае электрычны ток на арганізм чалавека, чаму неабходна добра ведаць і выконваць правілы электрабяспекі дома, у школе і на вуліцы. Увазе дзяцей быў прапанаваны відэафільм “Дзіцячы электратраўматызм.”
Каждая суббота для учащихся нашей школы – время активного отдыха. Не исключение и сегодняшний день, который закончился вечером отдыха «Нам хорошо вместе». Членами волонтерской дружины «Доброе сердце» был разработан сценарий с играми, конкурсами. Все участники мероприятия имели возможность проявить свои таланты. Ну и, конечно же, дискотека.