Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 23.12.2019
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Сапраўднае свята

Автор: levon.nat от 23-12-2019, 21:44
Сапраўднае свята
Сённяшні дзень для навучэнцаў 2-6 класаў стаў сапраўдным святам. І не таму, што наперадзе навагоднія канікулы. Сёння ў школе прайшло традыцыйнае СВЯТА НАВУКІ. Кожны адчуў сябе трошачкі чараўніком, дзесьці нават вучоным. Навучэнцы 5-6 класаў “акунуліся” ў таямнічы свет псіхалогіі. Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Сакрэты ўвагі”, праведзеная педагогам – псіхолагам І.З.Глякоўскай, пашырыла ўяўленні вучняў аб псіхалогіі як навуцы, дапамагла раскрыць сутнасць шэрагу псіхалагічных паняццяў, абудзіла цікавасць да адкрыцця ўласнага ўнутранага свету.
Навучэнцы 2-га класа здзейснілі незвычайнае падарожжа ў Краіну нявывучаных урокаў. Разам з Віцем Перастукавым дзеці пабывалі на востраве Збіралкіна, пераплылі раку Матэматычная размінка, наведалі возера Рэбуснае, зазірнулі ў Загадкавы лес і адпачылі на Казачнай паляне.
Навучэнцы 3-4 класаў здзейснілі падарожжа на востраў Вечнага лета, знайшлі там галаваломкі, якія ўцяклі з мясцовай бібліятэкі, і дапамаглі ім вярнуцца дамоў.
А рабяты 4-га класа, дзякуючы чарадзейству, пабывалі ў Царстве жывёл, раслін і грыбоў.
Пасля незвычайных прыгод усе зноў сустрэліся ва ўтульнай канферэнц-зале, дзе прадставілі свае даследчыя работы.
Усе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны медалямі. А самыя-самыя атрымалі ганаровыя граматы.
Нашы пераможцы: Несцерык Данііл(3 клас) – пераможца ў намінацыі “Юны батанік”.
Гойлік Расціслаў (4 клас) – пераможца ў намінацыі “У свеце жывёл”.
Гойлік Валерыя (2 клас)- пераможца ў намінацыі “Самы юны даследчык”.

У намінацыі “Самы ўважлівы і знаходлівы” пераможцамі сталі навучэнцы 2-га класа Глякоўскі Іван і Шыманіца Кірыл.
Фінальным акордам свята стаў навагодні флэш-моб, падрыхтаваны дзяўчынкамі 6 класа.
Вялікі дзякуй усім, хто дапамог зрабіць сённяшні дзень святам: педагогу-псіхолагу І.З.Глякоўскай, навучэнцам 6 класа Якіменцы К., Саўко А., Васілеўскай В., Кавальчуку У., Карніловіч Ю., дзяўчынкам 8 класа Дуброўскай П. і Ботвіч Д.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам свята за пазітыў, актыўнасць і знаходлівасць.
Віншуем усіх з надыходзячым Новым годам і Калядамі! Жадаем моцнага здароўя, гармонii ў адносiнах, душэўнага спакою! Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны аб 2019 годзе, што дазволiць смела i радасна глядзець у будучыню! Мiру i шчасця вам i вашым сем’ям!



 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!