30 лістапада ў бібліятэцы панавала добразычлівая атмасфера. Тут праходзіў конкурс малюнкаў "Я і здаровы лад жыцця", які даў магчымасць праявіць творчыя здольнасці навучэнцам. Рабяты стараліся паказаць у сваіх малюнках, як можна з карысцю для здароўя праводзіць вольны час. Усе з захапленнем падышлі да выканання работ. Пераможцаў вызначыць было цяжка, але лепшым прызнаныя малюнкі Бабаш Алісы, Глякаўскага Кірыла, Ларчанка Аляксандры, Ляпешка Аліны, Варабей Вікторыі. Віншуем!