Актуалізацыі ведаў па матэматыцы, развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення садзейнічала матэматычная квэст-гульня (5-8 келасы)
З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці ў навучэнцаў, павышэння творчай актыўнасці, развіцця ў школьнікаў умення вылучаць галоўнае, лагічна выкладаць думкі прайшоў конкурс “Задачы на кемлівасць”(2-4 класы).
Развіццю памяці, увагі, пашырэнню кругагляду, выхаванню матэматычнай культуры уменню весці спрэчку, уменню працаваць у камандзе садзейнічаў «Турнір юных матэматыкаў” для навучэнцаў 9-11 класаў.
На працягу дня можна было прайсці матэматычны тэст І ў выніку даведацца аб асноўных рысах свайго характару. Вялікую цікавасць выклікаў конкурс малюмкаў “Фантазія” з выкарыстаннем геаметрычных фігур і матэматычных знакаў.
Вялікі дзякуй навучэнцам, якія па працягу дня аказвалі дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў: Мазур Вераніцы, Міхнюк Маргарыце, Саўко Гражыне, Болбат Лізе, Гойлік Карыне, Піткевіч Вользе, Якута Марыі, Якіменка Дамініцы, Пачэбут Вікторыі, Глякоўскай Яне