10 красавіка ў школе прайшоў
Дзень геаграфіі і грамадазнаўства. Навучэнцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах. Пасля першага ўрока вучні сабраліся ў кабінеце геаграфіі, дзе
Якіменка Дамініка і Пачэбут Віка пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі, рэкордамі геаграфіі. Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, актывізацыі ведаў па геаграфіі, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічала
інтэлектуальная гульня "Падарожжа вакол свету", арганізаваная для навучэнцаў 7-8 класаў. Вучні адказвалі на цікавыя пытанні, падарожнічалі па карце, адгадвалі загадкі, рэбусы. Пераможцамі сталі навучэнцы 7 класа.
Вучні 5-9 класаў з задавальненем прынялі ўдзел у конкурсе вершаў на геаграфічную тэму. Рабяты пераканаліся, што вершы дапамагаюць ведаць і запамінаць геаграфічныя факты і звесткі. Самыя цікавыя вершы падрыхтавалі
Саўко Алена, Якіменка Ксенія, Ціток Артур, Глякоўская Мілана, Сезенеўская Марыя. Вучні малодшых класаў прынялі ўдзел у
конкурсе малюнкаў "На што маю права..." Навучэнцы 10-11 класа сталі ўдзельнікамі
віктарыны "Мая Беларусь". Праведзеная акцыя
"Мой сэнс жыцця..." прымусіла ўдзельнікаў задумацца :
" Для чаго я жыву, чаго хачу ад жыцця ?..." Дзень быў насычаны, цікавы і пазнавальны для ўсіх рабят. Дзякуй за ўдзел у мерапрыемствах!