27 красавіка бібліятэка запрасіла навучэнцаў прыняць удзел у
пазнавальнай гульні “Прыгоды Велікоднай паштоўкі” , якая садзейнічала павышэнню цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны. У ходзе гульні рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення паштовак, а напрыканцы кожны пабыў у ролі мастака і намаляваў сваю велікодную паштоўку.