Інфармацыйная гадзіна ў 5 класе па тэме “II Еўрапейскія гульні ў Мінску” прайшла ў форме вуснага часопіса. Рабяты, “гартаючы” старонкі часопіса, даведаліся шмат цікавага: чаму наша краіна выбрана для правядзення мерапрыемства, якія віды спорту ўвайшлі ў праграму Еўрапейскіх гульняў… Але найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікала інфармацыя пра эстафету “Полямя міру”, сімволіку і талісман гульняў. Рабяты віртуальна пасябравалі з Лесікам, даведаліся пра яго жыццёвую гісторыю і нават зазірнулі да новага знаёмага ў госці на старонку Lesik_2019 у Instagram.