Вучні 5-9 класаў з задавальненем прынялі ўдзел у конкурсе вершаў на геаграфічную тэму. Рабяты пераканаліся, што вершы дапамагаюць ведаць і запамінаць геаграфічныя факты і звесткі. Самыя цікавыя вершы падрыхтавалі Саўко Алена, Якіменка Ксенія, Ціток Артур, Глякоўская Мілана, Сезенеўская Марыя.
Вучні малодшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "На што маю права..."
Навучэнцы 10-11 класа сталі ўдзельнікамі віктарыны "Мая Беларусь". Праведзеная акцыя "Мой сэнс жыцця..." прымусіла ўдзельнікаў задумацца : " Для чаго я жыву, чаго хачу ад жыцця ?..."
Дзень быў насычаны, цікавы і пазнавальны для ўсіх рабят. Дзякуй за ўдзел у мерапрыемствах!