19 сакавіка на базе нашай школы адбылося
метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і настаўнікаў гісторыі. Былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Развіццё метапрадметных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Выкарыстанне магчымасцей інтэграванага ўрока.”(выступіла Н.І.Здрадоўская), “Метапрадметныя кампетэнцыі як умова развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў навучэнцаў” (выступіла А.У. Карповіч). Таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры і гісторыі.
Пасля разгляду тэарэтычных пытанняў удзельнікі метадычнага аб’яднання наведалі інтэграваны ўрок беларускай літаратуры ў 11 класе па тэме “Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе”
(з адзінаццацікласнікамі працавалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.В. Белава і настаўнік гісторыі Т.А. Кухарчык).