1 сакавіка ў школе прайшоў адзіны дзень бяспекі. Адбылася сустрэча са старшым інжынерам па ГА Мархалюком А.Л. і спецыялістам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Навасадам А.І.. Была праведзена квэст-гульня “ Формула бяспекі”, у час якой рабяты пашырылі свае веды па правілах эвакуацыі з задымленага памяшкання, паказалі навыкі дзеяння ў надвычайных сітуацыях пры разліве аміяку і ртуці, камандзіры прадэманстравалі ўменні на хуткасць апранання баявога адзення выратавальнікаў.
Арганізавана прайшла эвакуацыя работнікаў і навучэнцаў школы.