21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, якія распачаліся акцыяй “Вітаемся па-беларуску!” Навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах: інтэрактыўнай гульні “Залацінкі народнай мудрасці”, конкурсе эрудытаў “Святло роднага слова”, конкурсе перакладчыкаў ”Размаўляй са мной па-беларуску”, акцыі “Маё любімае слова па-беларуску”. З задавальненнем далучыліся да святкавання не толькі навучэнцы, але і работнікі школы